Чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» 13 кастрычніка

АНОНС нумара:

Пад Пакровам пяшчоты. Мілыя мамы, бабулі, прабабулі! 

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячым Днём маці – светлым святам, якое блізкае сэрцу кожнага чалавека. З бацькоўскага клопату пачынаецца дзіцячае шчасце. Незаменная, самаахвярная мацярынская любоў суправаджае і аберагае на працягу ўсяго жыццёвага шляху.

Супрацоўніцтва на аснове сяброўства. 10-12 кастрычніка праходзіў V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У Магілёве, які ў гэтыя дні стаў сталіцай саюзнай інтэграцыі, сабраліся  4 тысячы прадстаўнікоў 35 рэгіёнаў Расіі і ўсіх абласцей Беларусі і Мінска.
Галоўнай падзеяй V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі стала пленарнае пасяджэнне з удзелам Прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Падчас пленарнага пасяджэння 12 кастрычніка абмяркоўваліся прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактара інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва.

Палескі вальс. Акампаніруе Людміла Сідорская

Там недзе мама чакае, мабыць… …Паварот на вуліцу Ціхая – мы ў вёсцы Туркі. Восень тут сапраўды асаблівая – прыгожае ярка-аранжавае аздабленне, у якім так шыкоўна, па-цёпламу і гарманічна выглядаюць вясковыя домікі. 
– Не падкажаце, дзе жыве Марыя Платонаўна Бадак? – пытаюся ў аднаго з мясцовых жыхароў. 
– Вам па гэтай вуліцы, трохі праедзьце вышэй, на ўзгорак, убачыце цёмна-чырвоную хату. Заходзьце, яна заўсёды дома.
Як вы зразумелі, «ЛВ» завітаў у госці да зорнай матулі, бязмежна светлай, добразычлівай, мілай жанчыны – мамы вядомага літаратара Алеся Бадака. Едзем па вузкай вясковай вулачцы, якая нібы з песні «Мама» –  прыгожая ў любы час, такая знаёмая, свая. Дарога дадому заўсёды любімая

Алейны падыход. У ААТ «Жарабковічы» Ляхавіцкага раёна наладжана вытворчасць рапсавага алею.

І яшчэ шмат цікавай, актуальнай інфармацыі чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» у нумары за 13 кастрычніка

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *