У Ляхавіцкім раёне гарэла ферма

Раніцай у  мінулую суботу пажарная тэхніка спяшалася ў аг. Навасёлкі:  на тэрыторыі малочна-таварнай фермы ААТ «Шлях новы»  гарэў драўляны  аднапавярховы будынак   цялятніка.   У  прыбудоўцы да  гаспадарчага памяшкання пажар знішчыў дах, пашкодзіў сцены і маёмасць. У цялятніку выгарэў  дах на плошчы 36 квадратных метраў .

Работнікі сельгаспрадпрыемства яшчэ да прыбыцця выратавальнікаў вывелі з месца здарэння 167 цялят.

Прычына пажара ўстанаўліваецца.

Валерый РАВІНСКІ, начальнік РАНС.

Фота РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *