Ручная работа. Абноўленая гульнявая зала СДЮШАР Ляхавіцкага раёна прыняла першыя афіцыйныя спаборніцтвы

Роўна праз тыдзень пасля свайго «другога нараджэння» (на гэтым адметным факце «ЛВ» падрабязна спыніўся ў адным з мінулых выпускаў) гульнявая зала нашай СДЮШАР прайшла першае «баявое» выпрабаванне. Спаборніцтвы доўжыліся два дні і мелі дастаткова гучную назву: рэспубліканскі турнір па гандболе сярод юнакоў 2005-2006 гадоў нараджэння памяці першага дырэктара Ляхавіцкай ДЮСШ Анатолія Санько. Анатолій Фёдаравіч узначальваў спартыўную ўстанову рэгіёна ў шасцідзясятыя гады мінулага стагоддзя, спартыўна-адміністрацыйную работу паспяхова  сумяшчаў з трэнерскай –  рыхтаваў іменна гандбалістаў.

Гэта быў дэбютны памяці трэнера турнір, у рамках якога ў літаральным сэнсе бліскучы паркет залы паспыталі 7 каманд. Суседнія Баранавічы выставілі дзве свае дружыны. Гродзеншчына была прадстаўлена гарадамі Слонім і Карэлічы. Гаспадары спаборніцтваў заявілі аж тройку каманд: гарадскую, раённую і сярэдняй школы № 1.
Імклівасць дзеянняў з’яўляецца адной з характэрных адметнасцяў гульні, якая вядома і як ручны мяч. Ручны мяч у выкананні юных – гэта яшчэ і шчырасць дзеянняў, эмоцыі праз край, што нярэдка ідуць у разрэз з тактычнымі схемамі вядзення каманднай гульні. Увесь гэты арсенал можна было назіраць у ходзе нашага турніру.
У выніку галоўны прыз спаборніцтваў – прыгожы кубак – разам з камандай- пераможцай паехаў у Слонім. Бронза дасталася юнакам з першай баранавіцкай дружыны. А вось паміж імі на п’едэстале размясціліся «гараджане» з Ляхавічаў. У нашых турнірнае серабро і два індывідуальныя прызы. Па выніках спаборніцтваў арганізатары вызначылі мацнейшых ігракоў. Леп- шым бамбардзірам турніру стаў Максім Лойка. Мацнейшым варатаром прызнаны Мікіта Сіняўскі. Стылізаваныя статуэткі гандбалістаў сталі хлопцам заслужанымі ўзнагаро- дамі.
Спаборніцтвы памяці аднаго з пачынальнікаў ляхавіцкага гандбола ёсць намер зрабіць традыцый-нымі – штогадовымі, кастрычніцкімі.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота  Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *