З узнагародай!

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё камсамольскага руху Ляхавіцкага раёна і ў сувязі са 100-годдзем ВЛКСМ узнагароджаны былы другі сакратар РК ЛКСМБ Мікалай Юруць.
Падзячнымі пісьмамі Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта адзначаны: за шматгадовую доб-расумленную працу ў сістэме аўтамабільнага транспарту, асабісты ўклад у павышэнне якасці аўтатранспартных паслуг Ляхавіцкага раёна – вадзіцель аўтобуса аўтаатрада (прыгарадныя, міжгароднія, міжнародныя перавозкі пасажыраў і грузаў) ААТ «Аўтобусны парк г. Баранавічы» Міхаіл БУРЧЫЦ; білетны касір аб’яднанага аўтавакзала «АВ Баранавічы, АС Ляхавічы» Аляксандра Лазоўская;
за шматгадовую добрасумленную працу ў дарожнай галіне і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарож-ніка – трактарыст філіяла ДЭУ № 24 РУП аўтамабільных дарог «Брэстаўтадар» Васілій ГАЎРЫЛЕНЯ;
за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё камсамольскага руху Ляхавіцкага раёна і ў сувязі са 100-годдзем ВЛКСМ былы сакратар РК ЛКСМБ Тамара ХАЛАДЗІНСКАЯ; былы другі сакратар РК ЛКСМБ Ганна Малевіч; былы другі сакратар РК ЛКСМБ Алена АНУШКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *