Па адрасе вінаградным


Гэтыя шыкоўныя вінаградныя плантацыі ні ў Малдове, ні ў Грузіі, а ў нашых Ляхавічах на вуліцы Камсамольскай. Вінаградарствам нашы землякі Таццяна і Віктар Прыхачы захапіліся гадоў 20 назад. І сёння «вільдэр», «крыстал», «б’янка зялёная», «яся» –  усяго 18 сартоў – радуюць выдатным і рознакаляровым ураджаем. А нядаўна заклалі гадавальнік, у якім 134 сарты.

Ініцыятарам вінаграднага пашырэння выступіў гаспадар. Жонка яго ідэю падтрымала. Па прафесіі Прыхачы – аграномы, ведаюць тэорыю, валодаюць практычнымі навыкамі вырошчвання садовых раслін. Таццяна –  выкладчык агранамічных дысцыплін у Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы. Віктар – індывідуальны прадпрымальнік, узяў у арэнду пяць гектараў зямлі. Амаль год Прыхачы – дарослыя і трое дзяцей – добраўпарадкавалі тэрыторыю, змагаліся з хмызняком, на 15 сотках вырошчвалі бульбу, моркву, буракі.
І гэта яшчэ не ўсё. Гаспадар – рыбалоў-аматар, выкапаў на прысядзібным участку сажалку, запусціў карпа. Планы ў Прыхачаў звязаны з буякамі і з развіццём вінаграднага бізнесу.
 Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *