Сам сабе архітэктар

Яны ўважліва вымяраюць лінейкамі дэталі чарцяжа, выпісваюць нейкія значэнні, размаўляюць, здаецца, на даступнай толькі ім прафесійнай мове: маладыя спецыялісты інжынер-праекціроўшчык Арцём Кедзь і інжынер па праектна-каштарысных работах Кацярына Праскура ўносяць змяненні ў будаўнічы праект. Яны ўчарашнія студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, да таго ж аднакурснікі, а са жніўня сталі калегамі – супрацоўнікамі Ляхавіцкай архітэктуры.
Пра сваю працу гавораць адназначна: займаюцца тым, што падабаецца і што так патрэбна людзям. Разумеюць адказнасць – у праектных дакументах памылак быць проста не можа.

Маргарыта КУХТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *