На сваім участку

Іван Карповіч і Алена Васілевіч.

Працоўны дзень участковага інспектара міліцыі не ўкладваецца ў звычайны васьмігадзінны фармат, а яго прафесійныя абавязкі не абмяжоўваюцца падтрыманнем правапарадку, прафілактычнай работай і раскрыццём злачынстваў. У вёсцы да свайго ўчастковага мясцовае насельніцтва звяртаецца па самых розных пытаннях. Капітан міліцыі Іван Карповіч, як і яго калегі, кожнаму ўдзяляе ўвагу. Тлумачыць, што толькі нераўнадушнымі адносінамі да справы можна заваяваць давер землякоў.Тэрыторыя яго адказнасці – Ганчароўскі сельсавет, а гэта больш за дзве тысячы чалавек. Свой участак ведае дасканала, з кожным жыхаром знаёмы асабіста. Каго трэба – паўшчувае за нядбайнасць, з другім паразмаўляе па душах, трэцяму дасць важкую параду.
Алена Васілевіч у аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС адзіная прадстаўніца прыгожай паловы. У праваахоўнай сістэме яна не навічок, на яе міліцэйскім рахунку не менш за дзесяцігоддзе стажа, апошні год – на пасадзе старшага інспектара прафілактыкі. Кантынгент у Алены Мікалаеўны не просты – абавязаныя асобы, праблемныя сем’і, аматары спіртнога і іншыя. Усе ў полі пільнага зроку інспектара. Дарэчы, служба для яе напоўнена асаблівым сэнсам: у свой час бацька ўзначальваў аддзел унутраных спраў у Баранавічах. Вельмі ганарыцца, што прадоўжыла сямейную міліцэйскую дынастыю.
…З 15 кастрычніка па 2 лістапада супрацоўнікі РАУС падчас рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам» нагадваюць насельніцтву правілы пажарнай бяспекі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *