На гарачай лініі – КДК

У рамках ажыццяўлення кантролю за завяршэннем восеньскіх сельскагаспадарчых работ у Камітэце дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці па 6 лістапада 2018 года з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 працуе гарачая тэлефонная лінія, на якую жыхары вобласці могуць паведаміць пра наяўныя факты страт, незабеспячэння захаванасці сабранага ўраджаю. Спецыялісты КДК уважліва вывучаць кожны зварот, выкладзеныя факты будуць разгледжаны і атрымаюць аб’ектыўную ацэнку, канструктыўныя прапановы грамадзян знойдуць прымяненне ў рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства.
Звярнуцца на гарачую тэлефонную лінію і задаць сваё пытанне можна па тэл. 8-0163-41-31-08.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *