Прэзідыум з выездам на завод

Прафсаюзны дэсант высадзіўся 24 кастрычніка ў Ляхавіцкім раёне. На базе ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Удзел у ім узялі старшыня рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў, старшыня галіновага абкама прафсаюза Міхаіл Юхімук.

Абарона прафесіянальных інтарэсаў, забеспячэнне сацыяльных гарантый, ахова і ўмовы працы, аказанне юрыдычнай дапамогі членам прафсаюза – пра гэта ішла размова на пасяджэнні прэзідыума. Былі падведзены вынікі работы галіновых прафсаюзных арганізацый Баранавіцкага, Драгічынскага, Івацэвіцкага раёнаў.
Першы намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама Іван Шматко расказаў пра сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Ірына Чура падзялілася вопытам работы прафсаюзных пярвічак, а прафсаюзны лідар ільнозавадчан Таццяна Маліхтаровіч агучыла добрыя справы арганізацыі, закранула тэму ўзаемадзеяння працоўнага калектыву і прафсаюзнага актыву.
Удзельнікі мерапрыемства ў цэхах прадпрыемства пазнаёміліся з вытворчасцю, пацікавіліся экспартнымі таварамі.
Паўдзельнічалі прафсаюзныя лідары і ў пасадцы алеі ў гонар 75-годдзя «Ляхавіцкага весніка» (на здымку).
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *