Арыенцір для юнацтва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным павышаць у краіне ролю маладзёжнага руху і дакладна вызначыцца з асноўнымі напрамкамі работы Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі на сучасным этапе. Аб гэтым ён заявіў 29 кастрычніка на сустрэчы з актывам БРСМ, якая была прымеркавана да 100-годдзя ВЛКСМ.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што саюз моладзі павінен функцыянаваць як гадзіннік – ад першага сакратара да пярвічнай ячэйкі. «Калі гэтага ў вас не будзе, лічыце, што вы падманулі мяне, народ і дарэмна патрацілі грошы, няхай нават невялікія», –  заўважыў Прэзідэнт.
«Трэба вызначыцца нарэшце з тымі напрамкамі, па якіх будзе працаваць моладзь», – заявіў Аляксандр Лукашэнка. У якасці прыкладу ён прывёў студатра-даўскі рух: «Гэта цудоўная форма. З пункту гледжання таго, што моладзь, асабліва цяпер, акунаецца ў гэту фізічную працу. І не толькі фізічную. Вучыцца зарабляць першы рубель для сябе. Вось добры напрамак, які ў добрым сэнсе слова манапалізаваны нашым саюзам моладзі».
На думку Прэзідэнта, развіццю маладзёжнага руху ў краіне ўдзяляецца недастаткова ўвагі. «І нам трэба заняцца гэтым пытаннем неадкладна, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Яны павінны ўнесці прапановы, зыходзячы ўжо са свайго, няхай невялікага, вопыту, што мы можам зрабіць і чаго яны хочуць. А мы, улада, павінны адказаць на гэта пытанне законамі, указамі, распараджэннямі, каб надзяліць нейкімі ўладнымі паўнамоцтвамі, мякка кажучы, правамі гэту маладзёжную арганізацыю». Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ініцыятыва павінна зыходзіць менавіта ад маладых людзей.
«Вы зрабілі правільны выбар, папоўніўшы рады нашай маладзёжнай арганізацыі. Цяпер вы павінны зрабіць так, каб арганізацыя стала ў добрым сэнсе слова сапраўды баяздольнай, –
заявіў Аляксандр Лукашэнка. – Вас шмат, але вы не ўся наша моладзь. І вы павінны стаць цэнтрам прыцяжэння для астатніх равеснікаў і ўсіх дзяцей Беларусі, прыкладам актыўнага, сур’ёзнага ўдзелу ў жыцці краіны, каб за вамі пайшлі астатнія».
Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што самае галоўнае на гэтым шляху – адсутнасць усялякага фармалізму. «Не трэба нікога сілай цягнуць у арганізацыю. Гэта будзе нават не столькі важна: у арганізацыі наша моладзь ці не. Галоўнае, каб вы маглі ўплываць на тую моладзь, якая засталася па-за арганізацыяй. А для таго, каб за вамі пайшлі, трэба жыць тым жыццём, якім жыве сёння моладзь. Вы павінны рабіць тое, чым жыве моладзь, і быць на паўкроку, на крок наперадзе, каб быць арыенцірам для яе», –  адзначыў Прэзідэнт.
«Трэба менш гучных слоў і больш канкрэтных спраў. Не распыляйцеся, не спрабуйце ахапіць усё і быць усюды – вы не паспееце. Вызначыцеся ў галоўным, па меры руху вы будзеце дабаўляць тыя ці іншыя напрамкі, якія зможаце пацягнуць», – параіў Кіраўнік дзяржавы.
У якасці новых напрамкаў дзейнасці Аляксандр Лукашэнка прапанаваў ствараць моладзі рабочыя брыгады, паколькі ў краіне сёння не хапае рабочых рук, ёсць дзе прымяніць свае сілы ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы. «Вам будуць рады на нашым новым заводзе «БЕЛДЖЫ», на БелАЗе, на швейных і іншых прадпрыемствах. Гэта будзе ваш уклад ва ўмацаванне эканомікі краіны. Вазьміце шэфства над будаўніцтвам вялікага аб’екта. Назавіце яго «маладзёжным», каб таксама пакінуць свой БАМ у гісторыі ўжо сучаснай Беларусі», –  дадаў Прэзідэнт.
«Кожны з вас павінен зразумець: нічога ў свеце не даецца без вельмі цяжкай працы і выпрабаванняў, лёгкага хлеба не бывае, – канстатаваў Кіраўнік дзяржавы. – Трэба актыўней падключацца да пытанняў дзяржаўнага кіравання. Калі ў вас ёсць сур’ёзныя прапановы, мы можам абмеркаваць іх сёння. Слушныя, разумныя ідэі будуць пачуты і ўлічаны».
Аляксандр Лукашэнка  пажадаў маладым людзям быць стойкімі, непахіснымі і цвёрдымі, абараняючы сваё роднае: зямлю і людзей, гісторыю краіны і памяць, культуру і каштоўнасці. «Пры гэтым заставайцеся сумленнымі і прыстойнымі. Проста будзьце добрымі людзьмі. Толькі так мы захаваем нашу Беларусь», –  рэзюмаваў ён.
Кіраўнік дзяржавы ўважліва выслухаў прапановы маладых лю-дзей, абмеркаваў з імі іх ініцыятывы, шчыра адказаў на ўсе пытанні і расказаў пра сваё бачанне тых ці іншых аспектаў.

Па матэрыялах  БЕЛТА.

Фота БЕЛТА.

ПРАШУ СЛОВА!

Мне пашчасціла ў дзень 100-годдзя ВЛКСМ быць удзельніцай размовы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з актывам БРСМ.
Шчырасць дыялогу, безліч цікавых важных тэм і пытанняў, прапаноў і ідэй, якія моладзь проста абавязана ўзяць на аловак, – сустрэча прайшла на адным дыханні. Кіраўнік дзяржавы гаварыў пра слаўныя справы камсамольцаў мінулых гадоў, пра пераемнасць пакаленняў, пра тое, што Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі трэба брацца за канкрэтныя справы. Прычым у іх не павінна быць фармалізму. Марыць пра вялікія здзяйсненні – гэта добра, але ахапіць усё адразу немагчыма. Дасягнуць жаданага выніку магчыма і ў выпадку, калі справа не самая гучная, не самая маштабная, але зробленая.
Саюз моладзі не праз коску, а ў галоўнай ролі павінен прысутнічаць у жыцці моладзі. У нашым раёне 917 юнакоў і дзяўчат, аб’яднаных у 58 пярвічак, з’яўляюцца членамі БРСМ. На іх рахунку шмат карысных ініцыятыў, творчых здабыткаў. Але патэнцыял для росту ёсць і немалы.
Будзем імкнуцца зацікавіць моладзь актыўным стаўленнем да жыцця, выхоўваць адказнасць, жаданне і патрэбу быць не назіральнікам, а дзеючай асобай падзей.
І яшчэ. Пагадзіцеся, проста класная прапанова стварыць паркі сямейных дрэў, якую агучылі ўдзельнікі сустрэчы. Такая вось творчая, арыгінальная маладзёжная задума.
Марыя ЛУТАВІНАВА,
в.а. першага сакратара РК БРСМ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *