26 лютага адбудзецца дзевятнаццатая сесія раённага Савета

26 лютага 2010 года ў 10.00 у вялікай зале Дома Саветаў адбудзецца дзевятнаццатая сесія раённага Савета дэпутатаў ХХV склікання.
На разгледжанне сесіі выносяцца наступныя пытанні:
1. Справаздача старшыні раённага Савета дэпутатаў аб стане спраў на падведамаснай Савету тэрыторыі, пра сваю дзейнасць і дзейнасць прэзідыума Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў у 2009 годзе.
2. Аб стане спраў у сферы забеспячэння законнасці і правапарадку ў раёне і прымяняемых органамі пракуратуры сумесна з органамі мясцовага кіравання і самакіравання мерах па далейшым паляпшэнні работы ў данай сферы.
3. Аб арэнднай плаце.
4. Аб зацвярджэнні пераліку камунальных унітарных прадпрыемстваў і ўстаноў, якія не падлягаюць прыватызацыі, і якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці Ляхавіцкага раёна.
На сесію запрашаюцца члены раённага выканаўчага камітэта, начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў і служб райвыканкама, старшыні сельскіх Саветаў, старшыні СВК, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў сесіі з 9.00 да 9.45.
Пасяджэнне пастаянных камісій 9.15—9.45 (вялікая зала райвыканкама).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *