Калі рукі свярбяць. У Ляхавічах падлеткі разбілі агароджу

У мінулую пятніцу свае антызмяненні ўнеслі ў гарадскі дызайн чацвёра непаўналетніх. Не змаглі, як кажуць, прайсці міма жалезабетонных агароджаў па вуліцах Леніна і Чкалава, і вырашылі, што цэлых 17 секцый у гэтых месцах «лішнія». Такім чыным, нанеслі матэрыяльную шкоду на суму звыш 600 рублёў. Як высветлілася пасля, хуліганы – два вучні СШ № 1 і дзве вучаніцы СШ № 2. Узбуджана крымінальная справа.
А агароджа была пастаўлена за бюджэтныя сродкі і знаходзіцца на балансе жылкамунгаса.
Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *