Малая ды ўдалая. У ААТ «Жарабковічы» восем малочнатаварных фермаў

Брыгадзір Адам Гарыбян

У ААТ «Жарабковічы» восем малочнатаварных фермаў. Сярод самых невялікіх – «Гулічы», дзе ўтрымліваецца 204 каровы, 160 з якіх дойныя. Ферма хоць і маленькая, затое надоі тут адны з лепшых не толькі ў гэтым сельгаспрадпрыемстве, але і ў раёне: за 10 месяцаў –  5867 літраў малака ад кожнай каровы. У перадавіках каторы год запар вопытны аператар машыннага даення Людміла Кудзін. Ад кожнай сваёй рагулі яна надаіла па 7608 літраў. І гэта сёння самы высокі паказчык у раёне. На сяброўку раўняюцца яе калегі Вольга Думанская, Наталля Калбаса, Наталля Вайцяховіч.
Пяць гадоў галоўны на МТФ Адам Гарыбян, які акрамя брыгадзірскіх абавязкаў выконвае функцыі вет-урача і асемянатара, а таксама падтрымлівае жалезную вытворчую дысцыпліну і клапоціцца пра стварэнне належных умоў для працаўнікоў.
Намеснік дырэктара «Жарабковічаў» Леанід Варвашэвіч адзначае, што апошнім часам на гуліцкай ферме нямала пераўтварэнняў, якія станоўча паўплывалі на колькасць і якасць атрыманай прадукцыі. Летась усталяваны малакаправод, сёлета адрамантавалі адзін з кароўнікаў, заканчваецца рамонт другога. Сюды плануюць раскватараваць чарговае папаўненне рагуль.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Аператары машыннага даення Наталля Вайцяховіч, Людміла Кудзін,  Вольга Думанская.

Слесар Андрэй Байчык.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *