Аварыя ў Ляхавіцкім раёне

8 лістапада напачатку восьмай гадзіны  вечара на ляхавіцкім участку аўтадарогі  Р-91 “Баранавічы-Асіповічы”  (у раёне вёскі Адахаўшчына) здарылася ДТЗ: аўтамабіль  Daewoo  Lanos збіў  веласіпедыста, які не спешыўся і перасякаў праезную частку.   Вясковец 1966 г.н.  быў дастаўлены  ў гарадскую бальніцу г. Баранавічы, дзе ад атрыманых траўмаў памёр.

Па папярэдняй інфармацыі, за рулём машыны знаходзілася 21-гадовая жыхарка Ляхавіцкага раёна. Устаноўлена, што вадзіцель была цвярозая.   Двухколавы транспарт вяскоўца 1966 г.н.  быў абазначаны толькі адным катафотам на заднім балотніку. Вядома, што мужчына неаднойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правіл дарожнага руху.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАі.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *