Дарога мяняе гардэроб

Не сакрэт, што стан дарог уплывае не толькі на зручнасць і настрой аўтамабілістаў, пасажыраў, пешаходаў, але і ў многім – на бяспеку. Тэма клапоціць і цікавіць немалую колькасць нашых землякоў.


Працяглая восень падарыла дарожнікам магчымасць займацца добраўпарадкаваннем і ў лістападзе. Гэтымі днямі адзін з галоўных аб’ектаў для ДРБУ-200 аўтадарога Ляхавічы-Свяціца. Два яе ўчасткі за апошнія тыдні апрануліся ў новы асфальт.
Практычна завершаны бягучы рамонт 870 метраў праезнай часткі непадалёку ад аграгарадка Ліпск. Зараз, як расказаў начальнік арганізацыі Ігар Пілінога, праводзіцца ўмацаванне абочын. На тое, каб гэты ўчастак дарогі набыў практычна новы выгляд, накіравана амаль 121 тысяча рублёў з абласнога бюджэту.
Кіпіць работа за Альхоўцамі, дзе належыць адрамантаваць паўтара кіламетра аўтадарогі. Тут плануецца асвоіць больш за 223 тысячы рублёў. Работы выкананы ўжо амаль на палову сумы.
Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *