Сіла флікера

Флікер абазначае пешахода на дарозе яркім светлавым патокам. Без гэтага на першы погляд непрыкметнага элемента чалавек у цёмны час зліваецца з наваколлем. Гэта абставіна можа ў тым ліку стаць прычынай аварыі, як і знаходжанне на праезнай частцы нецвярозых, парушэнне вадзіцелямі правіл праезду «зебры».
З пачатку года супрацоўнікі РАУС прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 905 пешаходаў, 299 з якіх знаходзіліся на дарозе ў стане алкагольнага ап’янення, 592 – за невыкарыстанне ў цёмны час святлоадбівальных элементаў. Зарэгістраваны два ДТЗ, у якіх два чалавекі загінулі.
З мэтай паляпшэння дарожна-транспартнай сітуацыі ў нашым раёне з верасня праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку і папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў. Выкананне правіл дарожнага руху – залог бяспекі. Пераход дарогі па пешаходным пераходзе і на зялёны сігнал святлафора, выкарыстанне флікераў – усё гэта не залішнія патрабаванні аўтаінспектараў, а закон, абавязковы для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *