Хлебны дар

Відавочнае падкрэсліваецца рэальнасцю. А іменна: добрыя сёлета віды на ўраджай збожжавых пацвярджаюцца і першым уборачным вопытам. І раённыя ў цэлым і, як у нашым выпадку, зерневыя палеткі СВК «Дарава»  зараз выгадна лепшыя, чым год таму. Надвор’е на працягу сезона вегетацыі ў нейкай ступені таксама дапамагло, аднак, галоўным аўтарам патэнцыяльна добрага хлеба з’яўляецца яго вялікасць хлебароб. Хто арганізоўваў работы, араў, сеяў, нястомна клапаціўся і даглядаў пасевы, хто гэтым часам шчыруе на ўборачнай. Аб’яднаныя адной машынай і адной мэтай, старшы камбайнер Андрэй Бабко і камбайнер Артур Віктараў (на здымку) — адзін з чатырох уборачных экіпажаў СВК «Дарава». У «тандэме» працуюць упершыню, і для ўчарашняга навучэнца прафесійна-тэхнічнай установы Артура гэта,  безумоўна, добры вопыт, нядрэнная навука і практыка з умелых рук старшага ў экіпажы Андрэя. Працуюць зладжана і, у адпаведнасці з момантам, многа і напружана. А яшчэ — якасна і вынікова. Ды і ў цэлым выніковасць дараўскай нівы — у ліку лепшых у раёне. Так трымаць!

Іван КАВАЛЕНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *