А з навукай мы сябруем

Навукова-практычная канферэнцыя –  вельмі важнае мерапрыемства ў выхаванні будучай інтэлектуальнай эліты нацыі. Калі вучні пачынаюць займацца даследчай дзейнасцю, думаць пра сур’ёзныя праблемы – гэта заслугоўвае павагі і да іх, і да педагогаў, якія з’яўляюцца першымі навуковымі кіраўнікамі юных інтэлектуалаў.
На базе Ляхавіцкай гімназіі адбылася ХІІ раённая навукова-практычная канферэнцыя (конкурс даследчых работ) вучняў «З навукай у будучыню».
35 вучняў 8-11 класаў, 16 вучняў 4 класа з усіх 15 устаноў агульнай адукацыі раёна пад кіраўніцтвам педагогаў прадставілі работы па розных прадметных накірунках, прычым большасць з іх адлюстроўвала актуальныя праблемы, мела сацыяльную і практычную значнасць.
Журы звяртала ўвагу на ступень самастой-насці работы, яе грамадска-карысную накіраванасць і практычную значнасць, творчы характар, абгрунтаванасць, дакладнасць, лаканічнасць і лагічнасць выкладання, захаванне патрабаванняў да афармлення матэрыялаў, рэгламенту, уменне данесці да слухача змест матэрыялу. Вызначаны самыя яркія і змястоўныя работы. За іх 22 юныя даследчыкі ўзнагароджаны дыпломамі 1, 2, 3 ступеняў.
Дыпломам вышэйшай ступені ўзнагароджаны гімназістка Аляксандра Шалік (настаўніца Маслоўская Т. Р.) за работу «Researching the history of natural national symbols of England and the Republic of Belarus», вучаніца СШ № 1 Лаліта Саўчык (настаўніца Бортнік І. Д.) за работу «Даследаванне якасці і смакавых уласцівасцяў страў з бульбы розных сартоў», вучаніца Навасёлкаўскай школы Карына Галавін (настаўніца Царык С. А.) за работу «Рацыянальныя і нестандартныя спосабы рашэння матэматычных задач», Арсеній Лахманкоў з Жарабковіцкай СШ (настаўніца Бунель Г. С.) з работай «Асноўныя прычыны ўсыхання сасновых насаджэнняў у Ляхавіцкім лясніцтве».
Аўтары лепшых работ будуць абараняць іх на абласной навукова-практычнай канферэнцыі.
Святлана МАРГАЕВА,
загадчыца раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *