ААТ «Шлях новы». Працяг з перспектывай

Падліковец Таццяна Усцімчук, механізатар Вадзім Мышкавец.

Вадзіцель Юрый Тарабеш

Першы сноп сёлетняга жніва – на рахунку хлебаробаў ААТ «Шлях новы»: менавіта на палетках гэтага сельгаспрадпрыемства адбыліся раённыя зажынкі. А па выніках кампаніі «Шлях новы» прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур сярод гаспадарак, якія забяспечылі найвышэйшыя паказчыкі тэмпаў росту валавога збору зерня.

І гэта заслуга штодзённай – ад світання да змяркання – працы камбайнераў, вадзіцеляў, работнікаў зернетакоў, агранамічнай службы, слесараў, повараў мясцовай сталоўкі – усіх, хто, не шкадуючы сіл, шчыраваў на ўборцы. Сярод пераможцаў раённых дажынак нямала працаўнікоў «Шляху новага»: старшыя камбайнеры Генадзій Місько, Аляксандр Дзядовіч, вадзіцелі Дзмітрый Анціпенка, Аляксей Васілеўскі, аператары зернесушыльных установак Мікалай Правалаў, Давід Бяляеў. Не адно дзесяцігоддзе добрыя вынікі ў раслінаводстве паказвае ўчастак, якім кіруе Аляксандр Пажога.
Жывёлагадоўля гаспадаркі – гэта сем малочнатаварных фермаў, прычым «Сакуны» – лепшая ў таварыстве, адна з самых маладых у раёне, з сучасным тэхналагічным абсталяваннем, пабудавана, лічы, з нуля. Дарэчы, прозвішча брыгадзіра фермы Алены Анціпенка занесена па выніках работы за мінулы год на раённую Галерэю славы.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *