Урачыста, у шыкоўным фармаце святкавалі ў Ляхавічах Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК (фота будзе дапоўнена)

Урачыста, у шыкоўным фармаце святкавалі ў Ляхавічах Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Працаваў кірамаш, праходзіў конкурс-выстава  падвор’яў з усіх сельсаветаў. Народныя майстры і рамеснікі,  Ляхавіцкае райпо   прадставілі на пл. Леніна сваю прадукцыю: можна было палюбавацца і купіць.

Ушанаванне герояў свята адбылося ў ГДК пры ўдзеле намесніка старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Алега Вялічкі,  кіраўніка Ляхавіцкага раёна Аляксандра Камінскага, старшыні райсавета дэпутатаў Леаніда Калбаса,  гасцей з Лэнчненскага  павета Люблінскага ваяводства Рэспублікі Польшча.

Падведзены вынікі традыцыйнага спаборніцтва сярод гаспадарак і ўзнагароджаны пераможцы. Віталі ўсіх удзельнікаў свята самадзейныя артысты.

Адзінаццаты год запар уручаны спецыяльны прыз “Ляхавіцкага  весніка”. На гэты раз адрасатам стаў калектыў фермы “Цэнтр” ДП “Нача”  (загадчыца Людміла Чарапавіцкая).

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *