Яркі падарунак

Яшчэ зусім нядаўна жыхары райцэнтра і госці горада любаваліся новымі кветачніцамі ў парку каля плошчы Перамогі, а сёння гучыць нямала захопленых водгукаў пра чарговае гарадское ўпрыгажэнне – аркі, якія гарманічна ўпісаліся ў архітэктурны пейзаж сквера каля фантана.
Яркую абноку адразу запрыкмецілі, і ў той жа дзень у сацыяльных сетках у інтэрнэце, у тым ліку на старонках «ЛВ», з’явіліся фотаздымкі з каментарыямі-падзякамі.

Дырэктар камунгаса Аляксандр Жук расказаў, што ўпрыгажэнне зроблена за кошт прадпрыемства тутэйшымі работнікамі. Адзін з іх – Аляксандр Капуза (на здымку 3), майстар на ўсе рукі. За якую справу ён ні возьмецца – усё атрымліваецца. Прайдзіцеся па Ляхавічах – і сустрэнеце не адзін аўтограф майстра-самавучкі і яго калег – работнікаў участка добраўпарадкавання і азелянення жылкамунгаса: лебедзі каля магазіна «Аліса», ландышы каля фантана, упрыгажэнні каля Дома быта і шмат іншага.
Аляксандр Капуза ад душы дорыць землякам прыгажосць. І вельмі спадзяецца, што яны будуць ставіцца да падарунка беражліва, а да чужой працы – з павагай.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Яркі падарунак: 1 комментарий

  • 23/11/2018 в 14:41
    Permalink

    Я так разумею, што Аляксандра Капузу і ягоных творчых сяброў супрацоўнікаў з мясцовага ЖКХ хутка ўбачым на гарацкой Дошке Гонару! З павагаю да Вас спадар Аляксандр мастакі горада Ляхавічы!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *