У мудрым суседстве

Загадчыца бібліятэкі гімназіі Анжэла Івановіч упэўнена, што самае кніжнае месца ў школе павінна быць утульным, каб сюды хацелася прыходзіць зноў і зноў. На кніжных паліцах ідэальны парадак, а ў чытальнай зале можна пазнаёміцца са свежай прэсай.
Бібліятэчны стаж Анжэлы Тадэвушаўны амаль чвэрць стагоддзя. Прызнаецца, што адчувае сябе на сваім месцы: займаецца тым, што па-сапраўднаму любіць.
– У бібліятэках, тым больш у школьных, жыццё кіпіць. Акрамя выдачы літаратуры, ладзім сустрэчы з пісьменнікамі, тэматычныя круглыя сталы, конкурсы. Ёсць і сваё аб’яднанне па інтарэсах «Кніжная бальніца» – і падручнікі часам трэба падрамантаваць, – расказвае Анжэла Івановіч, якая акрамя ўсяго ўзначальвае прафсаюзную пярвічку гімназіі.
Маргарыта КУХТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *