Натарыусы пракансультуюць бясплатна

30 лістапада 2018 года ў рамках правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня юрыста, натарыусы Брэсцкай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем натарыяльных дзеянняў.

На працягу працоўнага дня ўсе жадаючыя могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх работы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.
Для натарыяльнай супольнасці Брэсцкай вобласці правядзенне падобных акцый, прымеркаваных да дзяржаўных святаў Беларусі і іншых памятных дат, стала ўжо традыцыйным. Мэтай такіх мерапрыемстваў з’яўляецца прававая асвета насельніцтва і забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян.
Брэсцкая абласная  натарыяльная палата.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *