«Ляхавіцкі веснік» аб’явіў конкурс, дзе  ў  галоўнай ролі — … ведзьмачка

 

«Ляхавіцкі веснік» аб’явіў конкурс, дзе  ў  галоўнай ролі — … ведзьмачка. Рачулка  з таямнічай  назвай Ведзьма прапісана ў Ляхавічах. Якой вы ўяўляеце чараўніцу, што ёй дала назву: добрая яна ці злосная, маладая ці старая, прыгожая ці не? “Ляхавіцкі веснік” аб’яўляе конкурс на самы-самы «партрэт» гэтай асобы.  Работы прымаюцца ў любым жанравым выкананні і фармаце: ад камп’ютарнай графікі да эскізаў алоўкам. Узрост неабмежаваны: да пяці гадоў і старэйшыя.

Малюйце, стварайце і ўдзельнічайце ў конкурсе! Мы чакаем вашых варыяцый на заданую тэму.

Пераможцаў чакае  прыз ад “ЛВ”.

Вось так,па меркаванні ляхавічанкі Вольгі Варанчак выглядае тая, у гонар якой названа наша рэчка. Прыгожа вельмі! Дасылайце і вы свае гісторыі, паданні, малюнкі і г.д. ЧАКАЕМ!!!

One thought on “«Ляхавіцкі веснік» аб’явіў конкурс, дзе  ў  галоўнай ролі — … ведзьмачка

  • 30/11/2018 в 08:33
    Permalink

    Редакция, вы огромные молодцы! Благодаря вашим конкурсам читатели очень «оживляются».

Обсуждение закрыто.