Поліс для спакою

Гэтым людзям тэлефануюць, калі здарылася непрыемнасць: затапілі суседзі, захварэў хатні любімец, укралі тэлефон ці яшчэ нешта падобнае… І не трэба траціць нервы сабе, суседзям, марнаваць час, каб знайсці выйсце: можна даручыць вырашэнне праблемы спецыялістам – страхоўшчыкам. Але тэлефанаваць ім варта тады, калі папярэдне заключаны дагавор страхавання.

Сёння прадстаўніцтва Белдзярж-страху па Ляхавіцкім раёне прапаноўвае больш за 60 відаў   добраахвотнага і 19 абавязковага страхавання як для фізічных, так і для юрыдычных асоб. Сёлета, напрыклад, стала даступным добраахвотнае комплекснае страхаванне домаўладання, пры якім пад страхавой абаронай знаходзяцца і будынак, і маёмасць, і адказнасць уласніка.
Слоган, пад якім кампанія працуе на рынку паслуг, – «Адчуйце асалоду ад спакою!». І гэта да многага абавязвае, у тым ліку – да надзейнасці, аператыўнасці, зручнасці. Самай папулярнай паслугай па-ранейшаму застаецца страхаванне жылля. Дарэчы, амаль 70 працэнтаў прыватных домаўладанняў раёна застрахаваны ад самых розных няштатных сітуацый. З вяртаннем моды на веласіпед з’явілася цікавая прапанова для ўладальнікаў гэтага экалагічнага віду транспарту.
Без перабольшання, галоўныя людзі ў прадстаўніцтве – агенты, якія не толькі займаюцца папаўненнем кліенцкай базы, а заўсёды на сувязі з тымі, хто заключыў дагавор: нагадаюць, калі тэрмін яго заканчваецца, прапануюць іншыя варыянты страхавання, раскажуць пра навінкі, пракансультуюць. І, канешне, першымі адрэагуюць на страхавы выпадак.
13 настойлівых, камунікабельных, кампетэнтных страхавых агентаў (трое на гарадскіх участках, астатнія на вяс-ковых) працуюць у прадстаўніцтве па Ляхавіцкім раёне.
А напярэдадні прафесійнага свята страхавы агент Валянціна Паляшчук (на здымку) прымала віншаванні яшчэ з адной нагоды: яна заняла трэцяе месца ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства сярод страхавых агентаў. І хоць у страхаванні працуе пяць гадоў, але выключна тонка валодае тэхналогіяй продажу страхавых прадуктаў. Падкантрольная тэрыторыя Валянціны Паляшчук –  19 вёсак Навасёлкаўскага сельсавета, дзе пражывае звыш дзвюх тысяч жыхароў. Але гэтай геаграфіяй не абмяжоўваецца. За 10 месяцаў на яе асабістым працоўным рахунку 1217 дагавораў страхавання.
– Калі людзі працуюць зацікаўлена, гэта адразу бачна. Кожны страхавы агент і спецыяліст ведае, што ад асабістага выніку і ад таго, як спрацуе калектыў, залежыць упэўненасць у заўтрашнім дні і нашых кліентаў, – адзначае дырэктар прадстаўніцтва Іна Шугаева. І віншую ўсіх калег і ветэранаў службы з прафесійным святам.
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.