В Ляховичах стартовала акция «Безопасный Новый год!»

Новы год чакаюць і дзеці, і дарослыя. Каб калядныя і навагоднія дні не былі азмрочаны пажарамі і надзвычайнымі здарэннямі, выратавальнікі нагадаюць і раскажуць пра правілы паводзін ў акцыі «Бяспечны Новы год!».
На тэрыторыі нашага раёна яна пройдзе ў чатыры этапы. У першы – з 3 па 7 снежня – выратавальнікі наведваюць тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Ганчароўскі дом сумеснага пражывання пажылых людзей і інвалідаў.
У раскладзе другога этапу – з 10 па 19 снежня – запланавана навучанне бяспецы ў агульнаадукацыйных установах, дамах сямейнага тыпу і сем’ях, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У тэматыку гутарак абавязкова ўвойдуць правілы выкарыстання піратэхнікі, эксплуатацыі электраабсталявання і, канешне, галоўныя складнікі бяспекі дзяцей на зімовых канікулах.
Трэці этап пройдзе з 20 па 25 снежня. Работнікі МНС раскажуць пра бяспечнае выкарыстанне феерверкаў у месцах продажу піратэхнічных вырабаў, засяродзяць увагу на тым, што піратэхні-ка – сур’ёзная крыніца патэнцыяльнай небяспекі.
З 26 па 28 снежня «Бяспечны Новы год!» спыніцца ў месцах масавага знаходжання людзей – на рыначнай плошчы, на аўта і чыгуначнай станцыях. Выратавальнікі нагадаюць правілы бяспекі, правядуць тэматычныя віктарыны, конкурсы.
Запрашаем усіх прыняць удзел у акцыі і правесці святы не толькі цікава, але і бяспечна!
Сяргей ГАТОЎЧЫЦ,
в.а начальніка РАНС.