Занятым – не турбавацца

У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 «Аб садзеянні занятасці насельніцтва» працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, аплачваюць паслугі, якія вызначаны Саўмінам, па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне: з 1 студзеня 2019 г. – гарачае водазабеспячэнне, з 1 кастрычніка 2019 г. – цеплазабеспячэнне, газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў. Гэта адбываецца пасля ўключэння грамадзян у спіс працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія аплачваюць паслугі з кампенсацыяй затрат.

У мэтах каардынацыі работы па рэалізацыі Дэкрэта № 3 Ляхавіцкі райвыканкам стварыў пастаянна дзеючую камісію. Спіс грамадзян, не занятых у эканоміцы, фарміруецца камісіяй, зацвярджаецца рашэннем райвыканкама і з’яўляецца падставай для прад’яўлення ўказаным грамадзянам платы за паслугі з кампенсацыяй затрат.
Да занятых у эканоміцы адносяцца грамадзяне:
– якія працуюць па працоўным дагаворы;
– зарэгістраваныя ў якасці ІП;
– якія выконваюць работы па грамадзянска-прававых дагаворах;
– зарэгістраваныя ў якасці беспрацоўных або тыя, хто праходзіць прафесійнае навучанне па накіраванні ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
– якія ажыццяўляюць віды дзейнасці, што не адносяцца да прадпрымальніцкай, пры ажыццяўленні якой выплачваецца адзіны падатак з фізічных асоб;
– ваеннаслужачыя; рэзервісты падчас праходжання заняткаў і вучэбных збораў; ваеннаабавязаныя падчас праходжання ваенных або спецыяльных збораў; якія праходзяць альтэрнатыўную службу;
– адвакаты, натарыусы;
– якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму; рамесную дзейнасць, – пры ўмове выплаты збору за адпаведны перыяд дзейнасці;
– якія ажыццяўляюць творчую дзейнасць у якасці творчага работніка;
– свяшчэннаслужыцелі, царкоўнаслужыцелі рэлігійнай арганізацыі любой канфесіі, удзельнікі і члены манастыра, манаскай суполкі;
– якія з’яўляюцца навучэнцамі духоўных вучэбных устаноў;
– якія займаюцца вытворчасцю прадукцыі раслінаводства (за выключэннем прадукцыі кветкаводства, дэкаратыўных раслін, іх насення і расады), жывёлаводства на зямельным участку, які знаходзіцца на тэрыторыі рэспублікі, прадастаўленым ім (членам іх сям’і*) для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі;
– якія атрымліваюць адукацыю ў дзённай форме;
– маці (мачаха) ці бацька (айчым), усынавіцель (удачарыцель), апякун (папячыцель), якія выхоўваюць дзіця ва ўзросце да 7 гадоў, дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, траіх і больш непаўналетніх дзяцей;
– уключаныя ў спісачныя саставы нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па відах спорту;
– спартсмены-навучэнцы спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ.
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія працуюць за мяжой ці атрымліваюць адукацыю ў дзённай форме за мяжой, пры прад’яўленні пацвяраджальных дакументаў не ўключаюцца ў спіс працаздольных грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы.
Для пацвярджэння сваёй занятасці ўказаным катэгорыям грамадзян неабходна прадставіць у пастаянна дзеючую камісію па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва па месцы рэгістрацыі дакументы, якія пацвярджаюць ажыццяўленне працоўнай дзейнасці ці навучанне ў дзённай форме атрымання адукацыі.
Такімі дакументамі могуць быць:
для грамадзян, якія працуюць за мяжой:
– копія працоўнага дагавора (кантракта);
– копія пасведчання, дазволу, ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай, натарыяльнай дзейнасці;
– копіі іншых дакументаў, якія пацвярджаюць факт працоўнай дзейнасці;
для грамадзян, якія атрымліваюць адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыі за мяжой:
– даведка з установы адукацыі;
– копія дагавора на аказанне адукацыйных паслуг;
– копіі іншых дакументаў, якія пацвярджаюць факт навучання.
Дакументы павінны быць прадстаўлены з афіцыйным перакладам на рускую ці беларускую мову.
Спосаб прадастаўлення дакументаў у камісію:
– электронная пошта;
– паштовая сувязь;
– асабісты зварот.
Інфармацыя пра месца знаходжання, паштовы адрас і адрас электроннай пошты пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва размешчана на афіцыйным сайце Ляхавіцкага райвыканкама.
Першыя спісы працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія аплачваюць паслугі з кампенсацыяй затрат, будуць сфарміраваны да 1 лютага 2019 г.
У сувязі з гэтым дакументы, якія пацвярджаюць работу ці навучанне за мяжой, прадастаўляюцца ў камісію да 21 студзеня 2019 г.
З улікам таго, што спісы фарміруюцца штоквартальна, у далейшым пры прадстаўленні дакументаў у камісію трэба арыентавацца на тэрміны фарміравання спісаў на аплату паслуг з кампенсацыяй затрат. У сувязі з гэтым рэкамендуецца дакументы прадстаўляць у камісію: да 21 красавіка; да 21 ліпеня; да 21 кастрычніка; да 21 студзеня.
Перыяд, на працягу якога грамадзянін не ўключаецца ў спіс, вызначаецца камісіяй на падставе прадстаўленых дакументаў.
Пры наяўнасці ў грамадзян пытанняў па рэалізацыі Дэкрэта № 3 (тлумачэнні, прадстаўленне дакументаў, якія пацвярджаюць занятасць, цяжкая жыццёвая сітуацыя і інш.) неабходна звяртацца ў пастаянна дзеючую камісію па адрасе: г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3, каб. 117, тэл. 2-30-92, 2-36-36.

Леанід КАЛБАСА,
старшыня пастаянна дзеючай камісіі  па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва пры Ляхавіцкім райвыканкаме.