У Ляхавічах гарэў гараж

У  Ляхавічах  па вул. Чкалава  раніцай 4 снежня   загарэўся   цагляны гараж.  Калі  выратавальнікі прыбылі  на месца здарэння, вароты  былі  зачынены. Агонь пашкодзіў  аддзелку гаража, сцены і маёмасць. Ніхто не пацярпеў.   Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Аляксей КЛЕТАНІЦА, інспектар РАНС.