Па пытаннях прадастаўлення жылля

Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб наяўнасці жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду для прадастаўлення грамадзянам, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і ў парадку чарговасці паступлення заяў у адпаведнасці з Палажэннем аб уліку грамадзян, маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і аб парадку прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2013 г.
№ 563 «Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін», маючых права на прадастаўленне жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання камунальнага жыллёвага фонду.
Адрас жылога памяшкання –  Ляхавіцкі раён, аг. Малое Гарадзішча, вул. Камсамольская, д. 8, кв. 8; агульная плошча – двухпакаёвая, 42,4 кв.м. Ступень добраўпарадкавання – газавае ацяпленне, электраасвятленне, водаправод, каналізацыя. Памер арэнднай платы за жылое памяшканне – 20,7 руб.
Прадастаўленне жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання, размешчанага па ўказаным адрасе, ажыццяўляецца наступным катэгорыям грамадзян:
-зыходзячы з даты пастаноўкі грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў – для грамадзян, якія стаяць на такім уліку;
-паступленні заяў аб прадастаўленні жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання пры ўмове адсутнасці заяў ад грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, – для грамадзян, якія не стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Прыём заяў грамадзян, маючых права на атрыманне жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, аб прадастаўленні ў наём жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду ажыццяўляецца  ў перыяд з 10 па 26 снежня 2018 г., у рабочыя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 інфармацыйнай службай «Адно акно» Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г.Ляхавічы, пл.Леніна, 3,
тэл. 2-49-59. Пры сабе неабходна мець дакументы, якія сведчаць асобу (пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні).
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 2-13-26.