Маршрут інфармацыйна-прапагандысцкай групы — ААТ«ТБЗ« Ляхавіцкі»

«Супрацоўніцтва як фактар  эфектыўнага сацыяльна-эканамічнага развіцця» — асноўная тэма выступлення начальніка аддзела  ідэалагічнай работы райвыканкама Наталлі Мацкевіч. Дакладчык спынілася на прыярытэтах і накірунках знешняй палітыкі Беларусі. Падкрэсліўшы, што стратэгічным саюзнікам нашай краіны па-ранейшаму застаецца Расія, нагадала:  важным для Беларусі з’яўляецца цеснае супрацоўніцтва ў межах СНД, значная ўвага надаецца ўдзелу ў Еўразійскай эканамічнай супольнасці і ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.  На тэрыторыі Беларусі, Казахстана і Расіі сфарміравана Адзіная эканамічная прастора,  мытны саюз забяспечвае свабоду руху тавараў, паслуг, капіталу, рабочай сілы, прадугледжвае роўныя ўмовы для  суб’ектаў гаспадарання. Беларусь гатова да ўзаемадзеяння з Еўрапейскім саюзам на якасна іншым, поўнафарматным узроўні.

Наталля Мацкевіч расказала пра  асноўныя аспекты эканамічнага міжнароднага супрацоўніцтва Ляхавіцкага раёна.  Прадпрыемствы Ляхавіччыны эфектыўна супрацоўнічаюць у гандлёва-эканамічнай сферы больш чым з 30 краінамі свету. За мінулы год за межы Беларусі пастаўлена  ляхавіцкай прадукцыі на суму звыш 29 мільёнаў  долараў, з іх на 19,5 мільёна — у 17 рэгіёнаў Расіі. Асноўныя экспарцёры тавараў у Расію — ЗТАА «БелДан», СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» і ТАА «Трансэлектракамплект». Адпраўляе сваю прадукцыю на экспарт і торфабрыкетны завод (за мінулы год на рынкі Літвы, Польшчы і Швецыі пастаўлена 22 тысячы тон брыкету на суму 1,6 мільёна долараў). Дакладчык нагадала пра дагавор аб супрацоўніцтве  паміж  Ляхавіцкім, Баранавіцкім і Ганцавіцкім раёнамі, асноўная мэта якога — устанаўленне і развіццё эканамічных, гандлёвых, культурных і гуманітарных сувязей.

На асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця Ляхавіччыны  за першае паўгоддзе 2012 года спыніўся ў сваім выступленні  Дзмітрый Бурдук. Кіраўнік раёна засяродзіў увагу на стратэгічным пытанні — жніве,  зазначыўшы, што сёлета чакаецца добры ўраджай зерневых і зернебабовых.

Старшыня райвыканкама адказаў на пытанні тухавічан, якія, у прыватнасці, датычылі рамонту кватэр  і дарог,  павышэння заработнай платы і ўстаноўкі ў вёсцы банкамата.

Кіраўнік раёна расказаў,  што ў бліжэйшай перспектыве плануецца  значная рэканструкцыя і добраўпарадкаванне цэнтральнай часткі Тухавіч.  Дарэчы, у плане сацыяльна-эканамічнага развіцця  гэтага населенага пункта  зроблена апошнім часам нямала —з дня на дзень пасля капітальнага рамонту прыме пацыентаў абноўленая ўрачэбная амбулаторыя,  адрамантаваны дах мясцовага СДК,  з’явіліся аптэка, аддзяленне ашчаднага банка, рамантуецца жыллёвы фонд, працягваюцца работы па добраўпарадкаванні могілак. За дапамогу і падрымку ў вырашэнні гэтых  пытанняў  дырэктар  торфабрыкетнага завода  Васілій Іваноў падзякаваў раённай уладзе. Кіраўнік прадпрыемства прааналізаваў эканамічныя паказчыкі завода. У прыватнасці, ён адзначыў, што выкананы прагноз па вытворчасці брыкету, не будзе праблем з нарыхтоўкай торфу (ужо здабыта  сыравіны 67 працэнтаў ад неабходнай колькасці), выкананы і пастаўленыя задачы па зніжэнні энергаёмістасці, рэнтабельнасць продажу склала 4,9 працэнта. Нягледзячы на рознага кшталту праблемы і нязручнасці, прадпрыемства ў цэлым працуе паспяхова.

Пасля сустрэчы з працоўным калектывам Дзмітрый Бурдук больш падрабязна пазнаёміўся з работай торфабрыкетнага завода.

Галіна КАНЬКО.

5 thoughts on “Маршрут інфармацыйна-прапагандысцкай групы — ААТ«ТБЗ« Ляхавіцкі»

  • 10/08/2012 в 20:32
    Permalink

    Очень хорошая форма работы. Люди всегда рады таким встречам. особенно в таких отдалённых уголках.

  • 14/08/2012 в 15:00
    Permalink

    Анна сказаў:
    10/08/2012 у 20:32:»Люди всегда рады таким встречам. особенно в таких отдалённых уголках»

    А скажите, люди об этом сами Вам сказали, или это привычка выражать общественное мнение, так сказать « по многочисленным просьбам трудящихся»))

  • 16/08/2012 в 16:46
    Permalink

    Сами сказали. В отличие от Вас, Соболь, я мнение многих людей знаю, потому что они мне его говорят. И слушаю все мнения, а не только те, что совпадают с моим.

  • 16/08/2012 в 22:32
    Permalink

    Анна сказаў:
    16/08/2012 у 16:46 «потому что они мне его говорят. И слушаю все мнения,»
    Думаю не открою для Вас секрет, что это уже «При́тча во язы́цех». Хотя Ваше мнение достойно и я его всегда уважала. А соболь это не фамилия, а ник, поэтому пишите с маленькой буквы, пжлста) И не в коем разе ни с кем не отождествляйте. Это интернет, детка (с). Это чужое выражение и деткой я не Вас лично назвала. Извините за пояснения.

  • 29/08/2012 в 17:56
    Permalink

    Не ссорьтесь девочки! ТБЗ РУЛИТ!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *