Фатальнае пераахаладжэнне. У Ляхавіцкі РАУС паступіла паведамленне

11 снежня каля дзевяці гадзін раніцы ў РАУС паступіла паведамленне, што ў двары аднаго з дамоў у Вялікай Лотве нежывым знойдзены невядомы мужчына. Устаноўлена, што гэта мясцовы жыхар 1977 г.н.
Папярэдняя прычына смерці – пераахаладжэнне. РАСК праводзіць праверку.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,  намеснік начальніка РАСК.