Цеплыня для сэрца і ад сэрца. У Ляхавічах раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын з 10 па 20 снежня праводзіць акцыю «Цяпло нашых сэрцаў»

Раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын з 10 па 20 снежня праводзіць акцыю  «Цяпло   нашых сэрцаў».
Да ўдзелу запрашаюцца рукадзельніцы, нераўнадушныя і творчыя, якія двайной ніткай спіцамі ці кручком звяжуць квадраты памерам 20 на 20 сантыметраў для таго, каб потым злучыць іх у яркія, прыгожыя, цёплыя пледы. Даставіць радасць у перадсвяточныя дні адзінокім пажылым людзям, падарыць ім часцінку свайго цяпла – такое добрае жаданне. Пледы будуць таксама перададзены ў Ганчароўскі дом сумеснага пражывання пажылых людзей і інвалідаў.  
Вольга БУРАК,
старшыня раённай арганізацыі БСЖ.