Пабудавалі. А што захоўваць?

Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай воласці праверыў, наколькі эфектыўна ў аграгаспадарках вобласці выкарыстоўваюцца бульбасховішчы, пабудаваныя і ўведзеныя ў эксплуатацыю ў рамках Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця бульбаводства, агародніцтва і пладаводства ў 2011-2015 гадах. Высветлілася, што далёка не ўсе загружаны пад поўную праектную магутнасць, а вытворчасць бульбы не з’яўляецца эфектыўнай пры існуючай тэндэнцыі зніжэння пасадачных плошчаў. Напрыклад, у ААТ «Арэпічы» Жабінкаўскага раё- на па стане на 29 кастрычніка ў бульбасховішчы ўмяшчальнасцю 3000 тон было закладзена 355 тон бульбы (11,8 працэнта ад праектнай магутнасці). На дзве трэці было запоўнена бульбасховішча ўмяшчальнасцю 5000 тон ААТ «Ружаны-Агра» Пружанскага раёна. А ў ААТ «Усход-Камянец» Камянецкага раёна – наогул усяго 8 працэнтаў. Да недазагрузкі наяўных бульбасховішчаў, прывяла тэндэнцыя зніжэння пасадачных плошчаў бульбы. Па выніках кантрольна-аналітычных мерапры-емстваў адпаведная інфармацыя для прыняцця мер накіравана Камітэтам у мясцовыя выканаўчыя органы.

КДК Брэсцкай вобласці.