Пано з віншаваннямі ў Ляхавічах

Кожны новы штрых у дызайне райцэнтра, новае ўпрыгажэнне адразу заўважаецца ляхавічанамі і гасцямі.
Успрымаецца з задавальненнем і радасцю, дружна лайкаецца ў сацыяльных сетках. Вось такое віншавальнае пано днямі з’явілася на будынку магазіна «Кладоўка» па вуліцы Савецкай. Напярэдадні Каляд і Новага года – яркая дэталь у перадсвяточны настрой, прыемнае дапаўненне да гарадской утульнасці.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.