Зноў шукаюць


Аддзяленне крымінальнага вышуку РАУС адшуквае навучэнку Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа.
Вечарам 9 снежня ў міліцыю звярнулася выхавальнік інтэрната і паведаміла, што першакурсніца Аляксандра Мазуніна пасля абеду – на пачатку пятай гадзіны – пайшла ў невядомым напрамку, яе месцазнаходжанне да цяперашняга часу не ўстаноўлена.
Вышук ураджэнкі Салігорска 2002 г.н. праваахоўнікі вядуць не першы раз – восенню ўцякачку знайшлі ў сталіцы. Усім, хто валодае інфармацыяй пра яе месцазнаходжанне, просьба паведаміць па тэл. 2-48-37 ці 102.
Віталій ДАВІДОЎСКІ,
начальнік аддзялення крымінальнага вышуку.