Мужчынам варта прыслухацца. Ведаць стан свайго здароўя павінен кожны чалавек, у тым ліку і прадстаўнікі моцнай паловы

Адно з самых сур’ёзных захворванняў сярод мужчынскага насельніцтва – рак прастаты. Ён займае другое месца сярод анкалагічных захворванняў па смяротнасці мужчын.
Існуюць фактары рызыкі развіцця гэтай злаякаснай пухліны.
Узрост. Рак прастаты рэдка сустракаецца ў мужчын да 50 гадоў, аднак, з павелічэннем ўзросту рэзка ўзрастае колькасць захварэўшых.
Змена гарманальнага фону. Павышанае ўтрыманне андрагенаў (група стэроідных мужчынскіх гармонаў) у арганізме мужчыны можа выклікаць з’яўленне пухліны прастаты.
Спадчынная схільнасць. Рызыка захварэць павяліч-ваецца ў 2-3 разы ў мужчын, у якіх сваякі першай лініі роднасці (бацька, брат) маюць гэты дыягназ.
Атлусценне і нізкая фізічная актыўнасць. Захворванне часцей разві-ваецца ў мужчын, якія спажываюць шмат мясной і тлустай ежы. Тлушчы стымулююць утварэнне мужчынскага палавога гармону (тэстастэрону), які паскарае рост пухлінных клетак. Маларухомы лад жыцця прыводзіць да застою крыві ў органах малога таза і, як следства, кіслароднага галадання тканак даных органаў. Гэта можа паслужыць прычынай утварэння пухлінных клетак.
Шкодныя звычкі. Тытунекурэнне і злоўжыванне алкаголем павялічваюць рызыку развіцця новаўтварэнняў усіх органаў.
На жаль, захворванне прастаты доўгі час можа ніяк сябе не праяўляць. З’яўленне сімптомаў часта сведчыць пра рост пухліны. Як правіла, найбольш частымі агульнымі сімптомамі з’яўляюцца парушэнні мочаспускання, болі ў паяснічнай вобласці і касцях таза і інш.
Для дыягностыкі мужчыне трэба здаць аналіз крыві на ПСА.
ПСА (прастат-спецыфічны антыген) – спецыяльны бялок, які ўтвараецца ў клетках прастаты і з’яўляецца ў крыві мужчыны, калі гэтыя клеткі гінуць. Павышэнне ўзроўню ПСА сведчыць пра нейкі працэс у прастаце і не заўсёды звязаны з пухлінай. Бывае пры адэноме і запаленні, яздзе на веласіпедзе, пасля ўралагічных маніпуляцый і аперацыі на мачавых шляхах і ў некаторых іншых выпадках.
Каб атрымаць аб’ектыўны вынік ПСА, да абследавання неабходна падрыхтавацца. Пажадана за 1-3 дні выключыць з рацыёну смажаную, тлустую, вострую ежу і алкаголь, не курыць. Варта ўстрымацца ад язды на на веласіпедзе, наведвання лазні і саўны, прыёму гарачай ванны, сэксу.
І неадкладна – калі заўважаны сімптомы нездароўя – звярнуцца да фельчара-андролага ці ўрача-ўролага.
Са снежня ў райбальніцы можна здаць бясплатны аналіз на ПСА, а таксама прайсці дадатковае абследаванне і атрымаць кансультацыю ўрача-ўролага.
Надзея КУСЦІНСКАЯ,
урач-уролаг.