А СТА аказаліся не гатовымі…

Выкарыстана ілюстрацыя

Паслугі шынамантажу асабліва запатрабаваны на пачатку зімовага сезона. І вось тут бываюць праблемы, у некаторых выпадках і пры звароце да спецыялістаў.

Сярод важных складнікаў шынамантажу – праверка дыска кола на яго біццё, зацяжка колавых гаек (дарэчы, катэгарычна забараняецца рабіць гэта «трубой» і іншымі прыстасаваннямі, акрамя дынамаметрычнага ключа з магчымасцю ўстаноўкі строга вызначанага заводам-вытворцам намагання).
Яшчэ адным важным параметрам шын з’яўляецца ціск. У большасці выпадкаў «шынамантажнікі» напампоўваюць колы па сярэднім пара- метры для пэўнага класа аўтамабіляў. А гэта не заўсёды адпавядае патрабаванням і рэкамендацыям завода-вытворцы. І павышаны, і недастатковы ціск кола аднолькава небяспечныя ў дарозе.
Брэсцкая абласная інспекцыя Дзяржстандарту ў лістападзе-снежні 2018 года правяла маніторынгі стану вымярэнняў пры аказанні паслуг па шынамантажы на 35-ці станцыях тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў вобласці. На ўсіх былі ўстаноўлены парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб за-беспячэнні адзінства вымярэнняў. СТА былі не гатовыя да наступіўшай зімы.
На жаль, даводзіцца канстатаваць, што ў сувязі з адменай у краіне абавязковай сертыфікацыі паслуг па тэхнічным абслугоўванні і рамонце аўтатранспартных сродкаў, суб’екты гаспадарання аслабілі кантроль выканання патрабаванняў заканадаўства аб забеспя- чэнні адзінства вы-мярэнняў пры кантролі параметраў, што забяспечваюць бяспеку руху і эксплуатацыі аўтатранспарту.
З выбарачна правераных 199 адзінак сродкаў вымярэнняў 126 не прай-шлі ва ўстаноўленым парадку паверку.
А гэта можа прывесці да недакладных вынікаў вымярэнняў пры кантролі ўмоў, якія ўплываюць на бяспеку руху транспартных сродкаў.
Генадзій КАШАЛАЎ,
начальнік Брэсцкай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.