Стагоддзе пад знакам БССР

У першы дзень 2019 года наша краіна адзначыць юбілей – стагоддзе ўтварэння БССР. Адлік гісторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі афіцыйна пачаўся з 1 студзеня 1919 года. Пад гэтай назвай наша краіна жыла 72 гады: развівалася, змагалася за свабоду і незалежнасць, будавала шчаслівую будучыню, закладвала падмурак для заможнага жыцця наступных пакаленняў. Індустрыялізацыя і электрыфікацыя, ліквідацыя непісьменнасці, далучэнне Заходняй Беларусі і векапомны подзвіг савецкага народа ў Вялікую Айчынную вайну, пасляваеннае аднаўленне народнай гаспадаркі, навукова-тэхнічная і культурная рэвалюцыя… Нягледзячы на ўсе яе складанасці, выпрабаванні і белыя плямы, ролю гэтай эры ў гісторыі краіны цяжка пераацаніць, што пацвярджаюць і старыя газетныя старонкі, у тым ліку нашай раёнкі.
Мы памятаем сваю гісторыю. Мы ганарымся. Мы ствараем яе сённяшні дзень з удзячнасцю да мінулых пакаленняў і з клопатам пра наступныя.
Давайце пагартаем старыя падшыўкі раённай газеты.