Меншая скорасць – менш праблем

У рэдакцыю патэлефанавала ўсхваляваная жанчына, якая скардзілася, маўляў, на аб’язной дарозе ў райцэнтры паставілі знак, які абмяжоўвае скорасць аўтамабіляў да 40 кіламетраў у гадзіну. «Наколькі гэта абгрунтавана? Чаму вадзіцелі павінны тут настолькі скідваць скорасць?» — пацікавілася ляхавічанка.

Сітуацыю пракаменціраваў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Мікалай ДЫЛЕЎСКІ:

— Яшчэ ў снежні мінулага года абласным выканаўчым камітэтам былі зацверджаны Мерапрыемствы па павышэнні бяспекі і паляпшэнні ўмоў дарожнага руху на аўтадарогах агульнага карыстання. Згодна з гэтым дакументам на аварыйных участках дарог павінны быць устаноўлены дарожныя знакі, якія абмяжоўваюць скорасць руху транспартных сродкаў да 40 кіламетраў у гадзіну.22-23-ці кіламетр аўтадарогі Баранавічы-Ляхавічы (той участак, дзе і ўстаноўлены знак) — якраз патэнцыяльна аварыйны. За апошнія 5 гадоў тут адбылося 3 дарожна-транспартныя здарэнні: 2 наезды на веласіпедыста і адзін — на гужавую павозку. Знак устаноўлены, каб папярэдзіць новыя аварыі. Згадзіцеся: своечасова скінуць скорасць на даволі ажыўленым участку трасы, дзе перамяшчаецца нямала пешаходаў і веласіпедыстаў, разумна. Так што вадзіцелям давядзецца быць больш уважлівымі і выконваць патрабаванні дарожнага знака.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *