Пра будаўнічыя будні і камунальнае асяроддзе

Канец года – гэта яшчэ і нагода азірнуцца, зрабіць высновы, прааналізаваць, як не паўтарыць дапушчаных пралікаў у далейшым і як зберагчы і прымножыць лепшае. Пра справы ў будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы – намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Андрэй Ляшчэня.

На рыштаваннях

Найбольш маштабнае будаўніцтва гэтага года – жылы дом па завулку Фестывальным у райцэнтры. Работы пачаліся ў сярэдзіне вясны і сёння завяршаюцца. Да самага снегу будаўнікі працавалі над уладкаваннем праездаў, вялі чарнавое добраўпарадкаванне тэрыторыі. Такія віды работ, як, напрыклад, азеляненне і іншае, што патрабуе асобных умоў, аднесены да наступлення спрыяльнага надвор’я. Што, аднак, не з’яўляецца пера-шкодай для ўжо хуткіх наваселляў.
35 кватэр з 40 атрымаюць шматдзетныя сем’і з ліку чар-
гавікоў. 5 аднапакаёвак набудуць статус арэнднага жылля. Кватэры з аддзелкай, газа-вымі плітамі, сантэхнікай – набывай мэблю і засяляйся.
Акрамя ПМК-13, якая выка-нала асноўную долю падрадаў, у будаўніцтве ўдзельнічалі спецыялісты з Ганцавіч, Лунінца і ляхавіцкага камунгаса – у частцы аддзелкі, пракладкі водаправодаў і водаадводаў.
Сёлета на шэрагу аб’ектаў была праведзена мадэрнізацыя, рэканструкцыя або капрамонт. У новым фармаце і з новымі магчымасцямі запрацаваў у верасні харчовы блок Навасёлкаўскай СШ, пазней расчыніла дзверы адноўленая спартзала раённай СДЮШАР. Завершаны другі – фінішны – этап капрамонту на адным
з дамоў па вуліцы Інтэрнацыянальнай у Ляхавічах. Капітальна адрамантаваны шматкватэрнік у Тухавічах: выкананы рамонт даху, балконаў, адноўлена парушаная аддзелка фасада.
Тэма шырока асвятлялася, але чаму б яшчэ раз не ўзгадаць пра «камфортны» для жыхароў Русінавіч факт: у іх аграгарадок прыйшоў прыродны газ. У верасні да трубы з блакітным палівам падключылася і Вялікая Лотва.
У той жа час усхваляць работу будаўнічага комплексу раёна падстаў, на жаль, няма. І ПМК-13, і ў яшчэ больш значнай ступені ПМК-17 ёсць куды імкнуцца, існуе патэнцыял, які проста абавязаны быць выкарыстаны. Патрэбна звярнуць увагу на арганізацыю работ фактычна на кожным з этапаў. У прыватнасці, забяспечыць, каб на будаўнічай пляцоўцы бесперабойна прысутнічалі неабходныя будматэрыялы, машыны і механізмы, каб работнікі заўсёды мелі пад рукамі патрэбны інструмент. На ўсіх участках і пляцоўках работа павінна быць наладжана максімальна бяспечна і рацыя-нальна. У значнай ступені іменна ад гэтага залежыць прадукцыйнасць працы, якасць работ, заробкі будаўнікоў.
Якасць увогуле – першачар-говы фактар, рэпутацыя арганізацыі, яе перспектыва ў плане атрымання вытворчых падрадаў і будаўнічых нарадаў. І па кожнай з гэтых пазіцый нашым бударганізацыям ёсць куды імкнуцца.
Размову пра будаўнічую будучыню можна пачаць таксама з жылога дома. Яшчэ адзін шматкватэрнік будзе закладзены па вуліцы Юбілейнай ў Ляхавічах у 2019 годзе. 10 яго кватэр стануць сацыяльнымі, яшчэ 5 – арэнднымі, астатнія 25 атрымаюць шматдзетныя сем’і. Аднакватэрны дом сядзібнага тыпу ў вёсцы Літва набудзе ААТ «Шлях новы». У планах ААТ «Жарабковічы» –
будаўніцтва новай жывёла-гадоўчай фермы ў вёсцы Зарытава: два кароўнікі на 320 галоў жывёлы кожны, сучасныя тэхналогіі – такім можа быць кароткае апісанне перспектыўнага аб’екта. Таксама МТФ, але ўдвая больш сціплай напоўненасці, пачне будаваць і ДП «Нача».

Камунальнае  асяроддзе

У 2019 годзе будзе дадзены старт праекту па карэннай рэканструкцыі гарадскіх ачы-шчальных збудаванняў. Да канца наступнага года малочны завод павінен мець на руках праектную дакументацыю на будаўніцтва ўнутрызаводскага комплексу ачысткі сцёкаў. У перспектыве карыстацца гарадскімі ачышчальнымі прадпрыемства перастане. Арыенціровачна гэта адбу-дзецца ў 2021 годзе.
Вада з высокім утрыманнем жалеза – гэта праблема на кантролі ўлады. У дадатак да пяці пабудаваных ужо станцый абязжалезвання ў наступным годзе пачнецца будаўніцтва яшчэ дзвюх у аграгарадках Конькі і Падлессе. Нядаўна камунгас завяршыў работы па аднаўленні нармальнай работы станцый абязжалезвання ў вёсцы Літва, аграгарадках Ліпск і Жарабковічы. У апошнім таксама часткова перакладзена сістэма водападачы.
Сярод важных камунальных задач – замена зношаных інжынерных сетак. Сёлета гэтыя работы выкананы на чатырох кіламетрах старатрубных цеплатрас.
Магчыма, не так хутка, як хацелася б і патрэбна, але ўсё больш вуліц горада асвятляецца з выкарыстаннем светладыёдных сістэм. Выконваюцца і іншыя работы, што маюць мэтай палепшыць камфорт вуліц, дваровых тэрыторый, дамоў і кватэр. Але ж не будзем забывацца, што першаасновай усяму з’яўляецца эканоміка. А яе ў сваю чаргу і ў значнай ступені фарміруе праца кожнага з нас на сваім участку.