Запазычанасць па жыроўках скарачаецца

Жыхары Ляхавіцкага раёна за 2009 год кампенсавалі 29,9 працэнта затрат па жыллёва-камунальных паслугах, якія аказваюцца КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” насельніцтву, у тым ліку па ўтрыманні жылфонда 32,3 працэнта, збору, вывазу і абясшкоджванні ТБА – 37,7, водазабеспячэнні ўласным – 33,0, водаадвядзенні ўласным – 15,7, цеплазабеспячэнні ўласным – 28,7, лазні – 19,6 працэнта.
Як бачым, узровень пакрыцця затрат нізкі, але запазычанасць насельніцтва раёна за выкарыстаныя жыллёва-камунальныя паслугі застаецца дастаткова высокай, хаця ў мінулым годзе намецілася тэндэнцыя да яе зніжэння. Так, за студзень-снежань 2009 года пратэрмінаваная запазычанасць насельніцтва за паслугі знізілася ў параўнанні з пачаткам года на 20 працэнтаў і склала на 01.01.2010 года 80 млн. руб. (24,0 працэнта ад агульнай запазычанасці насельніцтва).
У 2009 г. з мэтай яе зніжэння КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” праведзена наступная работа:
выдадзена 634 папярэджанні;
аформлена 365 іскаў у суд на 76,6 млн. руб.;
з іх задаволена 365 на 76,6 млн. руб.;
спагнана па іх з 291 абанента 35,5 млн. руб.;
адключана 25 абанентаў ад водазабеспячэння;
апублікаваны спісы даўжнікоў у раённай газеце (436 абанентаў).
За студзень 2010 года пратэрмінаваная запазычанасць насельніцтва, на жаль, не знізілася — засталася на ўзроўні снежня 2009 года ў памеры 80 млн. руб. Яна маецца па 1560 асабовых рахунках, што складае 18,2 працэнта ад агульнай колькасці, па 1181 з іх запазычанасць да 3-х месяцаў.
Мабыць, людзі не адчуваюць адказнасці, накопліваюць доўг, пагашэнне якога ў выніку ператвараецца ў праблему. Пасіўнасць жыльцоў па аплаце жыровак спецыялісты Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі звязваюць з немагчымасцю заканадаўча прымяняць больш сур’ёзныя санкцыі, чым натарыяльны надпіс і іск у суд. Таму імі прапанавана ўнесці ў Жыллёвы кодэкс змяненні, якія зробяць больш жорсткімі меры за няўплату камунальных плацяжоў: гэта ўтрыманне з заработнай платы звыш 50 працэнтаў на пагашэнне запазычанасці, прымусовы абмен паміж уласнікамі кватэр, высяленне без права прадастаўлення іншай жылплошчы. Яшчэ адна мера – скарачэнне тэрмінаў вынясення папярэджання аб высяленні да 1 месяца (зараз даўжнікоў інфармуюць аб высяленні 3 месяцы).
У далейшым наша прадпрыемства будзе працягваць працаваць па скарачэнні запазычанасці па жыроўках, прымяняць да даўжнікоў усе магчымыя меры, уключаючы высяленне. На даны момант падрыхтаваны дакументы на высяленне Осіпава А. А. (в. Каранеўшчына, вул. Маякоўскага, д. 1, кв. 12).
Алена КСЁНЖЫК,
намеснік дырэктара па эканоміцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *