Высокі клас энергаэфектыўнасці

Сёлета сваё прафесійнае свята РЭС сустракае мадэрнізацыяй, у аснове якой абнаўленне і ўзмоцненыя меры бяспекі. Сярод зробленага: часткова заменены на ізаляваныя паветраныя лініі ў аграгарадках Востраў, Русінавічы, Падлессе, вёсках Любейкі, Бенькаўцы, Петухоўшчына, Паўлюкоўшчына, поўнасцю – у Лабузах і Вялікай Лотве. Праведзена рэканструкцыя паветраных ліній на некалькіх гарадскіх вуліцах. На ўсё пра ўсё зрасходаваны 1539 тысяч рублёў, з якіх 1088 тысяч рублёў – бюджэтнае фінансаванне, астатняе – РУП «Брэстэнерга».
Кожнае падраздзяленне РЭСа працуе вынікова і зладжана. Адно з іх – Востраўскі ўчастак. Тэрыторыя адказнасці яго калектыву – ад Альхоўцаў да Свяціцы – гэта больш за 30 вёсак. Светлавы парадак на аб’ектах, у тым ліку і заслуга вадзіцеля-электраманцёра Уладзіміра Алексіча (на здымку 1,2).
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

1
2
3