Высокі клас энергаэфектыўнасці

У пераднавагоддзе ляхавічане і госці райцэнтра спецыяльна прыязджаюць на вуліцу Энергетыкаў, каб палюбавацца на эксклюзіўную ілюмінацыю аўтарства калектыву ТАА «Трансэлектракамплект».
Роўна 15 гадоў назад гэта прадпрыемства прапісалася ў нашым райцэнтры і трывала замацавалася на рынку электратэхнічнай прадукцыі. Сярод спажыўцоў кабельных тэрмаўсаджваемых вырабаў –  арганізацыі сістэмы Белэнерга, аграпрамысловыя і будаўнічыя комплексы. Больш за 1000 найменняў тутэйшых вырабаў з пластмасы, поліэтылену карыстаюцца попытам і за межамі краіны.
Якасць прадукцыі –  пацвярджэнне прафесіяналізму калектыву.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Апрацоўшчыкі вырабаў з пластмасы ТАА «Трансэлектракамплект» Анатолій Лойша,
Міхаіл Мазоль і Аляксандр Латушка.