Прыгажосць па ўласным праекце

У Год малой радзімы шмат увагі надаецца пытанням навядзення парадку, азелянення, упрыгажэння райцэнтра і вёсак.
Днямі падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і афармленне тэрыторыі цэнтральнага астраўка на скрыжаванні вуліцы Арлоўскага і аўтамабільнай дарогі Р4 з кругавым рухам у г. Ляхавічы.

Пераможцам у намінацыі «Лепшы праект навагодняга афармлення» стала КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», у намінацыі «Лепшы праект добраўпарадкавання» адзначана работа студэнта БарДУ Рамана Саўчука (кіраўнік праекта выкладчык ЛДАКа Таццяна Прыхач).
Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.
Ларыса ЮШКЕВІЧ,
галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.