Ідэй шмат не бывае

Рэспубліканскі конкурс «Сто ідэй для Беларусі», ініцыяваны БРСМ, яскрава пацвердзіў, што ў нашай моладзі вялікі творчы патэнцыял і шмат рацыянальных прапаноў, якія здольны палепшыць жыццё.
«Ідэй шмат не бывае» – пад такім дэвізам 14 снежня прайшоў абласны этап конкурсу. Пляцоўкай для прэзентацыі праектаў чарговы раз стаў Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк.
На суд экспертнага савета было прадстаўлена больш за 30 маладзёжных інавацыйных праектаў у сферах аховы здароўя, адукацыі, энергазберажэння, інфармацыйных і прамысловых тэхналогій – лепшыя распрацоўкі, што прайшлі адбор на рэгіянальным узроўні. Сярод удзельнікаў – школьнікі, студэнты, працоўная моладзь. Вельмі прыемна, што такое мерапрыемства не абышлося без нашых землякоў. У намінацыі «Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія» сваю работу паспяхова прадставілі старшакласнікі СШ № 1 Карына Стрыгельская і Эдуард Казак. Пад навуковым кіраўніцтвам настаўніка Сяргея Абяргана яны разважалі на тэму «Цынкавы аловак: гальванастэгія ў дамашніх умовах». Карына прэзентавала праект на рэгіянальным этапе, а на абласным абарону дастойна трымаў Эдуард.
Найбольш перспектыўныя праекты, сярод якіх і ляхавіцкі, адправяцца на рэспубліканскую выставу «Сто ідэй для Беларусі». І мы верым, што нашых рабят там абавязкова заўважаць.
Марыя ЛУТАВІНАВА,
першы сакратар райкама БРСМ. Фота са старонк групы

#молодежь#Ляховичи БРСМ «ВКонтакте»