Навучэнка Малагарадзішчанскай школы Ляхавіцкага раёна ўзнагароджана дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Навучэнка Малагарадзішчанскага ВПК “Дзіцячы сад-сярэдняя школа”  Дар’я Наскавец узнагароджана дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі  Беларусь.

20-21 снежня ў  Мінску ў рамках праекта грамадзянска-патрыятычнага праекта “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” прайшоў  рэспубліканскі форум юных экскурсаводаў. У форуме прынялі ўдзел больш за сто чалавек з усёй краіны. Падчас конкурсу  юных экскурсаводаў  “З чаго пачынаецца Радзіма…”  яны цікава расказвалі пра сваю малую радзіму і прэзентавалі  экскурсійныя маршруты свайго рэгіёна.

Сярод канкурсантаў ярка адзначылася наша Даша. Яна прэзентавала экскурсійны маршрут, у які ўключаны  Ляхавіцкі замак, Грушаўка і Савейкі. Прыгожа расказвала сямікласніца і пра Ляхавічы сучасныя.

Журы адзначыла крэатыўнасць і арыгінальны падыход у раскрыцці тэмы.  Педагог- арганізатар  Надзя Лапіч падышла вельмі адказна да падрыхтоўкі школьніцы: разам  з Дашай яны распрацоўвалі маршрут па родным краі з выкананнем усіх экскурсійных  патрабаванняў. У ім прадугледжаны пераходы ад аднаго аб’екта да другога, падрыхтаваны  пашпарт, складзена  нітка маршрута і г.д. Маецца і партфель эксурсавода, у камплекце да  якога   фотаздымкі, дэманстрацыйныя карткі  і  інш. Вялікую ўвагу і інтарэс выклікаў у журы і прысутных макет Ляхавіцкай фартэцыі, спецыяльна зроблены педагогам да конкурсу.  

Дар’я  Наскавец стала лепшай ва ўзроставай катэгорыі з 14 гадоў.

Фота з архіва школы.