У Ляхавіцкім раёне браканьер забіў аленя

Неўстаноўленая асоба  напачатку кастрычніка, знаходзячыся ў лясным масіве  ў кіламетры ад в. Падлаззе, забіла аленя. У выніку незаконнага палявання  навакольнаму асяроддзю нанесена страта  ў асабліва буйным памеры на суму  7350 рублёў (300 базавых велічынь).

22 снежня РАСК  па заяве дырэктара Ляхавіцкага РАС «Беларускага таварыства паляўнічых  і рыбаловаў» узбудзіў  крымінальную справу па ч.4 арт. 282 (незаконнае паляванне).