З Новым годам! Паважаныя землякі!

Сардэчна віншуем вас з надыходзячым Новым годам!
2018-ты быў напоўнены плённымі справамі і стваральнай працай. Прыміце словы шчырай удзячнасці за працавітасць і прафесіяналізм, ініцыятыўнасць і смелыя пачынанні, за ўсё, што нам удалося зрабіць разам. Любоў да малой радзімы ўвасобілася ў добрыя памкненні і прыгожыя справы.
Няхай Новы 2019 год увойдзе ў кожны дом, кожную сям’ю з мірам, дабром і любоўю, апраўдае ўсе мары і чаканні.
Святочнага вам настрою, душэўнага цяпла, утульнасці, моцнага здароўя і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах на карысць краіны і роднага краю.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.       РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.