Самыя шчырыя навагоднія і калядныя віншаванні – маім дарагім землякам

Самыя шчырыя навагоднія і калядныя віншаванні – маім дарагім землякам.
Ад душы жадаю, каб у 2019 годзе і заўсёды ў кожнай сям’і жылі шчасце і згода, любоў і дабрабыт, узаемаразуменне і ўзаемападтрымка. Няхай усё ладзіцца і атрымліваецца – і дома, і на працоўных месцах. Няхай будзе здароўе, натхненне, упэўненасць ва ўласных сілах і жаданне рабіць добрыя справы.
Леанід ЦУПРЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.