Дарагія землякі!

Дарагія землякі!
1 студзеня наша краіна адзначае 100-гадовы юбілей з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Гэтае свята аб’ядноўвае людзей розных пакаленняў. Мы разам прайшлі вялікі гістарычны шлях.

Поспехі і дасягненні Ляхавіцкага раёна ў гады БССР сталі трывалым падмуркам сённяшняга развіцця. Галоўным багаццем раёна ва ўсе часы з’яўляюцца людзі – энергічныя, адукаваныя, якія шчыра любяць сваю зямлю. Дзякуючы вашай натхнёнай працы, адданасці, родная зямля становіцца больш утульнай і прыгожай, асноўныя традыцыі перадаюцца з пакалення ў пакаленне, беражліва захоўваюцца і прымнажаюцца.
Усім жыхарам Ляхавіцкага раёна жадаем здароўя, дабрабыту, новых перамог і здзяйсненняў на карысць нашай любімай Беларусі!

Раённы  выканаўчы камітэт.          Раённы Савет дэпутатаў.